Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Паповы вочы ніколі не поўны. Шейн, II 375, Барыс. п. 502. Божавольнага горла шырока. Нос, Слов., 11. 503. Папова пуза на сем аўчын шыта. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.329. 504. У папа мяшок без дна. Бел. народ, 137. 505. Поп з жывога i мёртвага дзярэ. /. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Добр., Смол., 85. а) Поп i за жывога i за мёртвага бярэць. Нос., 134. 506. Радзіся, хрысціся, жаніся, памірай — за ўсё грошы аддай. Сержп., 139. а) Радзіся, жаніся i памірай, a ўсё папу грошы давай. Хрэстам., 219; Н. Божка, 1967, Маладз. 13.1021. 507. Поп па кішэні малебен служыць. Хрэстам., 219. 508. Поп адно ўмее браць, а не знае, як даць. Fed., 240. 509. К папу з пустымі рукамі не ідзі. В. Аашчэўская, 1967, Дзятл. 13.1028. 510. «Дай» — любіць поп усякі, а «на» — ніякі. Хрэстам., 136. 511. Конь любіць авёс, а поп — каб прынёс. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.329; Н. Божка, 1967, Маладз. 13.1021. 512. Поп ласкавы ў той час, як дасі яму сала i кілбас. Рапан., 71. 513. Адной малітвай грахоў не адбудзеш: заграбі хлеба капу i цягні папу. Бел. народ, 135. 514. Карман сухі, дык i поп глухі. «Чырв. змена», 15 жніўня 1954 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 560  ▶