д) За маё дабро да мяне ў рабро. Ляцкий, 12; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.1.21.
401. Маім дабром да й мне ж чалом. Нос., 78.
402. Маім салам ды па маёй шкуры. Шейн, II, 478, Гор. п.; Pietk., 341.
а) Маім салам ды мяне і намазаў. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
403. Маёй пугай ды па маёй жа кабыле. Шпил., 183; Dybow., 183.
404. Чы Мікітай па палцы, чы палкай па Мікіце — усё ж Мікіце плоха. Ляцкий, 59.
405. У палкі два канцы — адзін канец па нам, а другі па панам. ДіСБ, 38.
406. Не бі бабра, не будзе дабра. Fed., 14.
а) Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра. Tyszk., 413; Нос., 63: Дуб., 32.
б) Хто заб'е бабра, той не мае дабра. Dybow., 7. Вар.: Сержп., 128.
в) Хто ўб'е бабра, таму не будзе дабра. Pietk., 355.
г) Хто заб'е бабра, не мецьме дабра. Fed., 14.
407. Бабёр дабёр, толька каб сваёй скуры за яго не аддаў. Ляцкий, 3. Вар.: Дуб., 6.
408. І за шчэпку пан знойдзе прычэпку. Ахрым., 115; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2.
а) І за шчэпку знойдзе прычэпку. Сержп., 39.
б) Прычэпку найдзеш і за шчэпку. Нос., 139.
409. Хоча знайсці прычыну, то знайдзе [прычапіцца] хоць за лучыну. Fed., 248.
92 👁