а) За лучынку можна найсці прычынку. Нос, 45. Вар.: Dybów., 25; Fed., 248. 410. Што гадзінка, то новая прычынка. Нос, 188. 411. Абы прыгана — у сё на Сцяпана. Ляцкий, 1. 412. За ўцечкі грэюць (чэшуць) плечкі. Нос, 47. Вар.: Дуб. 24. 413. Бегламу адна дарога, а пагоншчыкам многа. Ром., Зап., I, 215. 414. Паны дзяруцца, мужыком чупрыны трасуцца. Tyszk., 415. а) Паны дзяруцца, a ў мужыкоў хахлы трасуцца. Нос, 125; Дуб., 51. Вар.: Пар., 129. б) Паны дзяруцца, a ў мужыкоў чубы трашчаць. Драэд. в) Як паны дзяруцца, то на мужыках кудры трасуцца. Fed., 216. 415. Пан з панам б'ецца, а у мужыка лоб баліць. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. а) Пан з панам б'ецца, a ў мужыка лоб трашчыць. Шейн, II, 479, Гор. п. Вар.: Булг., 178; Piełk., 333. 416. Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць. Янк., 63. 417. Цяпер нас кэтуеш, можа, калі i сам патанцуеш. Ляцкий, 57. 418. Панства ix з канапелькамі перабудзем. Tyszk., 429; Нос, 124; Дуб., 51. 419. Вот табе, бабушка, Юр'еу дзень. Ром., Зап., I, 216. 420. Гэта табе не падданьства — i я такі самы пан, яшчэ нават лепшы. Ляцкий
Дадатковыя словы
бецца, юреу
11 👁