Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Не спяшы, мужык, к пану, калі не хочаш быць драны. Ляикий, 28. 393. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Шпил., 108. 394. Мужык гол-гоп, а яго хлоп-хлоп. Аяцкий, 21. 395. Не рад мужык, што б'юць яго, а то яшчэ нагамі перабірае. Гилът., 287, Кобр. п. а) Не рад мужык, што яго б'юць, — яшчэ й нагамі дрыгае. Выпісы. 396. Б'юць i плакаць не вяляць (даюць). Ром., Зап., I, 215; Аяцкий, 5; Fed., 30; Pietk., 310; Фраз, ел., 33; А. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.92. а) I дзяруць i б'юць i плакаць не даюць. Нос, 54. 397. Як у Грыцках не абдзяруць, у Грыневічах не абкрадуць, a ў Грыцэвічах не заб'юць, то нідзе чэрці не вазьмуць. Fed., 119. 398. Чалавек не пень, не будуць біці ўвесь дзень. Гилът., 290, Пруж. п. 399. I торба перавернецца, калі дубец завернецца. Нос, Слое., 637; Дуб., 25. 400. За мае жыта мяне пабіта. Киркор, 235. Вар.: Нос, 45; Fed., 194; Дразд. а) За наша жыта нам жа пабіта. Добр., Смол., 15. б) За наша жыта ды нас біць. Сержп., 133. в) За мае жыта ды мяне ж біта. Сержп., 125. Вар.: Pietk., 353. г) За мае сіта ды мяне i біта. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13325. ъм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, забюць
10 👁
 ◀  / 560  ▶