Хто не хоча дабравольне, мусіць паняволі. Fed., 71. 333. У пана жыць пагана. Янк., 69; Ахрым., 17; І. Старасцен­ка, 1960, Карм. 13.3.29. 334. Гора вучыць, а пан мучыць. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. Вар.: Ахрым., 16. 335. Рак не рыба, кажан не птушка, а няволя не жыццё. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 336. Няма горшай долі, як жыць без волі. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 337. Панская воля — наша доля. Сержп., 131. 338. Войт, пан — не бог, а ўвяліцца — жыць не дась. Добр., Смол, 53. 339. Надзеў ярмо да і не скінеш. Сержп., 38. 340. Узяў кабалу на сваю галаву. Дуб., 63; Fed., 132. 341. На карк сеў, на шыі сядзіць. Ляцкий, 23. 342. Кось-кось ды й за грыву (у аглоблі). І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; М. Грынблат, 1970, Круп. 343. Мужыцкая нядоля горш, як якая няволя. Ляцкий, 21. 344. Няволя і плача і скача. Сержп., 28. а) Няволя і пляшыць і плачыць. Нос., 94. 345. Не я скачу, няволя, — застаўляюць панове. Нос., 110. 346. І ў сваёй хаце не вольна. Fed., 50. 347. Па маёй галаве астанецца ўсё табе: і таўкач, і мялён, і старожа, і прыгон. Дуб., 50.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁