Ідуць, як на паншчыну. А. Маукала, 1965, Іў. 13.10.3, 349. Не крычы дужа: панскі двор недалёка, у пастухі возьмуць, Нос, 99. 350. Не крычы, бо на лета за пастуха згодзім. Fed., 154. 351. Айдзе пекла? — А ў Альорэставе. Нос, 2. 352. Паздароў, божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў; цяпер нам добра пагуляць, бо нечага заганяць. Сержп., 130. Вар.: Дуб., 51. 353. Вот табе i паншчына: кашок зламаўся, панскае везучы, а на свае грошы купі. Дуб., 9. 354. Пан — бабская мука. Ляцкий, 33; Сержп., 130. 355. Панскія залёты — бабам сухота. Сержп., 130. 356. Калі пан жонку залудзе, то й мужык біты будзе. Ляцкий, 17. 357. Панскія ванчосы надзелалі нам на спінах начосы. Нос, Слов., 43. 358. Прымусная работа самая цяжкая. Дуб., 45. 359. Прымуса ў рабоце цяжчэй, чым у ядзе. Ляцкий, 36. 360. Дзе панская сіла, там мужыцкая спіна. М. Расюкевіч, 1965, Наваг р. 13.10.2. 361. Прасіў пан на талаку, а не пойдзеш — за лоб павалаку. Нос, 140. Вар.: Дуб., 46. 362. Не да каляд, калі загад. Ляцкий, 25; Сержп
Дадатковыя словы
альбрэставе
11 👁