Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Чужая ніўка паядаець сілку. Жанч., 272; A. Ліс, 1963, Міер. 364. Дзе п'юць да ядзяць, там Яська не глядяць, а дзе цяжка — ідзі туды, Яська! Fed., 125. 365. Пану патрэбна казна — мужыку трашчыць спіна. Ляцкий, 33. 366. Таргаваць лягчэй у краме, чым касіць у пана. Ляцкий, 45. 367. Паміраць сабірайся, а хлеб пану сей. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. 368. Хто цягне, таго паганяюць. Fed., 57. 369. Які конь цягне, на таго i кладуць. У. Іваноў, Мінск, 1958. 370. Валі на чорнага — ён усе звязе. М. Мельнічэнка, 1950г Гом. 13.3.29. 371. Як сытыя коні, дык малыя вазы кладуць, а як худыя коні, дык вялікія вазы кладуць. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. 372. Панскай работы не пераробіш (перадзелаеш). Fed., 218; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. 373. Панам сеюць, жнуць i косяць, а сабе хлеба просяць, Янк., 61. 374. Усё ну да ну, а тпрукнуць некаму. Нос, 169. 375. Янук i засеяў i зжаў, а панок сажраў. Янк., 67. 376. Мужык у полі надрываецца, a v пана пуза ўздымаецца. . Янк. М., 107. 377. Не тэй піва п'ець, хто варыць. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пець, пюць
9 👁
 ◀  / 560  ▶