304. Ці ад пана, ці цівуна, а ўсё баліць ад бізуна. Ляцкий, 56.
305. Мужык з калком на вуліцы, а шляхціц у карчме. Дразд.
306. Ні пан, ні хам, а так сабе, чорт ведае што. Сержп., 130.
307. Палавіна шляхціц, палавіна мужык. Fed., 299.
308. Есць па-мужыцку, чхае па-панску. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
309. У свінушніку жыве, ды хоча кашляць па-панску. Pietk., 346.
а) У свінуху жыць, да па-панску кашляць. Добр., Смол., 75. Вар.: Рапан., 156.
310. Шляхціц, а вяроўкай рэжа хлеб. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
311. Шляхціц ты Кабылінскі: адна нага ў чобаце, а другая ў лапці. Нос., 187.
а) О, не зачапайце, ён шляхціц, бо адна нага ў боце, а другая ў лапці. Fed., 195.
312. Пан абуты, а след босы. С. Цярохін, 1975, Віц. вобл.
313. Ногі дзярэць, а боты на кійку нясець. Шпил., Нар., 128.
314. Шляхціца пазнаюць па халявах. Мін.-Мал., 169, Пух.
315. Шляхціч ашмянскі. Dybow., 18; Дуб., 4.
а) Шляхціц ашмянскі: адна калоша ў халяве, другая апушчана. Fed., 11.
б) Ходзіш, як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Дуб., 69.
в) Франт наш шляхціц: адну штаніну ў халяву ўлажыў, другую выпусціў да й любуецца. Ляцкий, 52.
85 👁