Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
He такі пан, як слуга. Ляцкий, 28. 290. Дваровая служака, што вясковая сабака. Ляцкий, 9. а) Вясковая сабака, а дваровая служака — усе роўна. Ляцкий, 6. 291. Сам сабе пан, сам сабе служка. Г. Барташэвіч, 1961, Ваўк. 8.1.77. 292. Ідзі за ахмістрыню з вялікім трыбухом. Fed., 3. 293. Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых. Pietk., 342. 294. Дзе прыганятых многа, там работы мала. Fed., 255. 295. Як ні бяжы, a бізун аканома здагоніць. Янк., 67. 296. Радуйся, мужык, што аканом у госці едзе. Ляцкий, 37. 297. Аканом садомію робіць, курыцу ў масле жарыць. Дуб., 2. 298. Не будзь ні войтам, ні сватам — не будзеш чалавекам праклятым. «Наш край», 1927, № 1; Янк., 69; Д. Залцэвіч, 1963, Радун. 13.10.6а. 299. Уцякаў ад пана, папаў да войта. Ляцкий, 52; Ахрым., 57. 300. Вайтоўства не папоўства. Сержп., 25. 301. Што то я — войтава свіння. Fed., 334. а) Я не я — войтава свіння. Fed., 334. 302. Не войтава дачка, да дарэчы гаворыць. Нос, Слое., 141. 303. Людзі баяцца не цівуна, а яго бізуна. Fed., 61. а) Баяцца не цівуна, а яго бізуна. Дуб., 5; Нос, 8; Сах.; Г. Румоўская. 1964, Пліс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 560  ▶