Паноў многа такіх — не перавешаеш i да Масквы. Hoc, 124, 277. Хто з паноў пан, таго дзеці паняты. Dybów., 7. 278. Пан як пан, да паняты, хоць уцякай з хаты. Нос, 125; * Дуб., 51; Сержп., 131; Яш., 30. 279. Паны як папы, а паняты, як шчаняты, яшчэ горшыя. Ляцкий, 33. 280. Не так дакучна ад паноў, як ад панят (падпанкаў). Tyszk.. 414; Fed., 208. а) Не так дакучны паны, як падпанкі. Fed., 209. б) Не так трудно ад саміх паноў, як ад панят. Крэмнеў; Нос, 104. 281. Паны як паны, да падпанкі жыць не даюць. Pietk., 383. 282. Не так паны, як падпанкі. Ром., Бел., I, 304; Дразд. а) Не так тыя паны, як паняняты. Ром., Бел., I, 304. 283. Горшыя падпанкі, як паны. Fed., 209. 284. Елі, елі вошы, а цяпер будуць гніды. Fed., 338. a) Елі, елі вошы, а цяпер i гнідам давялося кусаць. Нос, 191. 285. Не так брады, як брадзяняты, не так паны, як паняты. Сержп., 131. 286. Лепш у вялікага пана за клямку дзяржацца, як з малым панком за сталом сядзець. Pietk., 333. 287. За панам пойдзеш — панскім слугой будзеш. А. Ліс, 1963, Кар. 8.1.84. 288. Які пан, такі слуга. Fed
7 👁