Ці ад пана, ці цівуна, a ўсё баліць ад бізуна. Ляцкий, 56. 305. Мужык з калком на вуліцы, a шляхціц у карчме. Дразд. 306. Hi пан, ні хам, а так сабе, чорт ведае што. Сержп., 130. 307. Палавіна шляхціц, палавіна мужык. Fed., 299. 308. Есць па-мужыцку, чхае па-панску. /. Суконкін, 1960, Церах. 13.329. 309. У свінушніку жыве, ды хоча кашляць па-панску. Pietk., 346. а) У свінуху жыць, да па-панску кашляць. Добр., Смол,, 75. Вар.: Рапан., 156. 310. Шляхціц, a вяроўкай рэжа хлеб. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 311. Шляхціц ты Кабылінскі: адна нага ў чобаце, а другая ў лапці. Нос, 187. а) О, не зачапайце, ён шляхціц, бо адна нага ў боце, а другая ў лапці. Fed., 195. 312. Пан абуты, а след босы. С. Цярохін, 1975, Віц. вобл. 313. Ногі дзярэць, а боты на кійку нясець. Шпил., Нар., 128. 314. Шляхціца пазнаюць па халявах. Мін.-Мал., 169, Пух. 315. Шляхціч ашмянскі. Dybów., 18; Дуб., 4. а) Шляхціц ашмянскі: адна калоша ў халяве, другая апушчана. Fed., 11. б) Ходзіш, як ашмянскі шляхціц: а дну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Дуб., 69. в) Франт наш шляхціц: адну штаніну ў халяву ўлажыў, другую выпусціў да й любуецца. Аяцкий
8 👁