289. Не такі пан, як слуга. Ляцкий, 28.
290. Дваровая служака, што вясковая сабака. Ляцкий, 9.
а) Вясковая сабака, а дваровая служака — усё роўна. Ляцкий, 6.
291. Сам сабе пан, сам сабе служка. Г. Барташэвіч, 1961, Ваўк. 8.1.77.
292. Ідзі за ахмістрыню з вялікім трыбухом. Fed., 3.
293. Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых. Pietk., 342.
294. Дзе прыганятых многа, там работы мала. Fed., 255.
295. Як ні бяжы, а бізун аканома здагоніць. Янк., 67.
296. Радуйся, мужык, што аканом у госці едзе. Ляцкий, 37.
297. Аканом садомію робіць, курыцу ў масле жарыць. Дуб., 2.
298. Не будзь ні войтам, ні сватам — не будзеш чалавекам праклятым. «Наш край», 1927, № 1; Янк., 69; Д. Залцэвіч, 1963, Радун. 13.10.6а.
299. Уцякаў ад пана, папаў да войта. Ляцкий, 52; Ахрым., 57.
300. Вайтоўства не папоўства. Сержп., 25.
301. Што то я — войтава свіння. Fed., 334.
а) Я не я — войтава свіння. Fed., 334.
302. Не войтава дачка, да дарэчы гаворыць. Нос., Слов., 141.
303. Людзі баяцца не цівуна, а яго бізуна. Fed., 61.
а) Баяцца не цівуна, а яго бізуна. Дуб., 5; Нос., 8; Сах.; Г. Румоўская, 1964, Пліс. 13.10.40.
82 👁