Хвалі каняку пасля дарогі, а пана — як выцягне ногі. Сержп., 131; Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.10.18.
а) Каня хвалі пасля дарогі, а пана — як выцягнуць за ногі. А. Ліс, 1961, Ваўк.
Няхай паны не радуюцца, прыдзе і на іх радуніца. Хрэстам., 139.
Хоць пан і стопасечны, а запяюць яму вечны. Ляцкий, 54.
Стары ўжо пан, стары і жупан. Дуб., Нар., 1.
Тэн самы пан, што пад лаўкай ляжыць. Ляцкий, 46.
Добры быў той пан, што здох. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
Каб шчо року пан новы, няхай будзе хоць асовы. Kolb., 472.
Тагды будзеш мець, як стары чорт умрэць. Нос., 162.
Нікому так не добра, як панам у пекле. Fed., 217. Вар.: Fed., 192, 217.
Шукай асіну на панскую спіну. К. Кабашнікаў, 1963, Свісл. 8.1.84.
Бярозавая каша — пану пагроза. Янк. М., 121.
Пана павесяць — тры дні перад ім шапку знімай, часам адарвецца. Нос., 124.
Пана вядуць вешаць — мужык шапку скідае, бо як адарвецца, то адрыгнецца. Fed., 217.
а) Пана на шыбеніцу вядуць, а мужык шапку здымай, бо як адарвецца, дык адрыгнецца. Сержп., 130.
84 👁