Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
в) Пана клянуць, a ў пана бруха расце. 5. Брычакоў, 1960, Карм. 13329. 250. Ты яго клянеш, a ў парозе яго стаіш. Fed., 145. 251. Каб нашыя мазалі пану ў горла пераселі. Рапан., 24. 252. У вушы ўлажыць, то пан зразумее. Сержп., 130. 253. Гэта трэба разжаваць ды пану ў вушы ўкласці. Сержп., 254. Пана не кляні, a віламі кальні. Янк., 61; М. Пяткевіч, 1964, Ашм. 13.10.3. 255. Пану не з'есц] мужыка, бо тонка кішка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 256. Хіба я пану сваю голаў палажу. Fed., 99. 257. Пашкадуй пана, а ён табе адплаціць. Т. Малашэвіч, 1966, Во ран. 13.10.20. 258. Кашляйце, паночку, вам можна! Pieik., 374. 259. Панска хвароба, а мужыцка здароўе. Шейн, II, 480, Барыс. п. а) Панская хвароба — беднага здароўе. Fed., 218. Вар.: Пар., 127. б) Панская хвароба — нашае здароўе. Pietk., 383. Вар.: Сержп., 131. 260. Засела рожа ў панску кожу. Янк. М„ 140. 261. Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; I. Вайгянща, 1965, 1у. 13.9.1; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21. 262. Хвалі хлеб у свірнё, a ліхадзея ў труне. Янк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесц
9 👁
 ◀  / 560  ▶