127. Што пан, то сабака. Нос., 189.
128. Пану і сабаку ўсё вольна. Хрэстам., 217.
129. Наш пан, а ваш гаспадзін — чорт адзін. Янк., 59.
130. Паны і чэрці адной шэрсці. М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.34.
131. Чорт пана ніколі не возьме. Fed., 216.
132. У пана вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя. М. Пяткевіч, 1965, Ашм. 13.10.3.
133. Пан і поп з аднаго пекла чэрці. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
134. Пан і поп — аднаго поля ягады. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
135. У пана не згніець, не згарыць, сваё ўзышча — не прападзе. Хрэстам., 137.
136. Кланяйся, дурню, бо твой пан. Нос., 61. Вар.: Сержп., 61.
137. Нясі пану паклон з хахлом. Нос., 103.
138. Дзе панская сучка, там папова сабака не мяшайся. Mien., 396.
139. Не проста пані, а пані Стоцкая. Янк., 59.
140. Гаспадарства — панства. Сержп., 131.
141. Пан рэшты не прымае. Сержп., 130.
142. Усё паны да паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо і хлеб з'ядуць і торбу ўкрадуць. Fed., 219.
90 👁