Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Часам i панства ашуканства. Сержп., 15. 144. Нігдачкі пан не быу бы панам, каб не ўмеў махляваць. Fed., 217. 145. Як сам гаспадар злодзей, то i чэлядзі не верыць. Fed., 105. 146. Барын — лыч замаран. Нос, 4. 147. Паніч — свіны лыч. Нос, 124; Сержп., 131. а) Свіны лыч, а не паніч. Сержп., 92. б) Хоць ён i паніч, але ж у яго свіны лыч. Ляи,кий, 53; Сержп., 19. в) Быў бы паніч, каб не свіны лыч. Аяи,кий, 5. 148. Гэта не нашага носа палоса, а, мабыць, пан. Сержп., 130. 149. Не твая палоса — не сунь носа. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 150. Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 151. Бог высока, пан далека. Czeczot, 107; Tyszk., 414; Малъч., № 40; Dybów., 6; Fed., 34; Piełk.. 312. 152. Пан саломаю напхан. Сержп., 131; Л. Царанкоу, 1960, Рэч. 13.9.2. 153. Хоць ростам пан i не вялік, ды рука ў яго з пудавік. Ляцкий, 54. 154. Сабака брэшаць, а пан едзець. Ром., Бел., I, 309; Радч., 248. а) Сабака брэша, a дваранін едзе. Czeczot, 113; Малъч., № 42; Mien., 397; Нос, 113; Dybów., 17; Fed., 270. б) Сабака брэшыць, a дваранін едзіць сабе. Дуб., 54. Вар.: Нос, Слов
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 560  ▶