Што пан, то сабака. Нос, 189. 128. Пану i сабаку ўсё вольна. Хрэстам., 217. 129. Наш пан, а ваш гаспадзін — чорт адзін. Янк., 59. 130. Паны i чэрці адной шэрсці. М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.34. 131. Чорт пана ніколі не возьме. Fed., 216. 132. У пана вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя. М. Пяткевіч, 1965, Ашм. 13.10.3. 133. Пан i поп з аднаго пекла чэрці. Г. Прытычанка, I960, Карм. 13.3.29. 134. Пан i поп — аднаго поля ягады. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 135. У пана не згніець, не згарыць, свае ўзышча — не прападзе. Хрэстам., 137. 136. Кланяйся, дурню, бо твой пан. Нос, 61. Вар.: Сержп., 61. 137. Нясі пану паклон з хахлом. Нос, 103. 138. Дзе панская сучка, там папова сабака не мяшайся. Mien,, 396. 139. Не проста пані, a пані Стоцкая. Янк., 59. 140. Гаспадарства — панства. Сержп., 131. 141. Пан рэшты не прымае. Сержп., 130. 142. Усё паны да паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо i хлеб з'ядуць i торбу ўкрадуць. Fed
Дадатковыя словы
зядуць
9 👁