Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Поп, цар i кат — адзін аднаму родны брат. А. Вельская, 1967, Раг. 13.10.19. 113. Каралю смачна, а нам горка. Янк., 69. 114. Ведае, як круль абедае. Fed., 331. 115. Дзіва, што ў караля да жонка хараша. Czeczot, 108; Tyszk., 432; AHUM., 263; Fed., 136. а) He дзіва, што у караля жонка хараша. Нос, 96. б) Што за дзіва, што ў караля жынка хараша. Ляцкий, 60. в) Дзіва, што ў караля жонка пекна. Fed., 137. г) Дзіва, што ў караля жонка прыгожая. Fed., 324. 116. I царыца варона, калі спадзе карона. Янукоў, 1852, Глуск. (Архіў АН СССР, ф. 216, воп. 1, спр. 771). 117. Хто большы, той i пан. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 118. Паноў столькі, што хоць імі гаць гаці. Сержп., 130. 119. Пан на пану едзе, панам паганяе. Сержп., 130. 120. Няма там парадку, дзе паноў многа. Mien., 395. 121. Пан ад брэгу да брэгу. Fed., 217. 122. Дзе далок, там панок. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. 123. Пан за пана верне. Сержп., 130. 124. Пан панам будзець. Tyszk., 414. 125. Усё паны да паны, a свінней няма каму пасці. Pietk., 384. 126. Я вашаць, i ты вашаць, хто ж нам хлеба напашыць. Нос, Слов., 45. Вар.: Добр., Смол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 560  ▶