Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
КАРОЛЬ, ЦАР. ПАНЫ, ПАДПАНКІ, ШЛЯХТА. ПРЫГОН, МУЖЫКІ 102. Бог высока, кроль далека. Fed., 34; Pietk., 312. а) Бог высока, цар далека. Fed., 34; Pietk., 312. Вар.: Ляцкий, 56. б) Да бога высока, да цара далека. Ляи,кий, 9. Вар.: Fcd. 47. 103. Пакуль да бога, то чорт душу выме; пакуль да цара, то пан i скуру здыме. Ром., Мат., 84. 104. Бліз цара — бліз смерці. Ром., Зап., I, 214. 105. Цар як айцец: возьме карову, прышле на скапёц. Янтс., 65. 106. Соладка ды смачна толькі цары ядуць. Ляцкий, 42. а) Соладка да смачна толькі хіба цар есць. Сержп., 25* 107. Не каралеўскае (царскае) слова — можна адмяніць. Нос.» 99. 108. Хоць каралём, толькі б не ў нашым царстве. Нос. 174* 109. Сволач — цару помач. Ян/с., 70. 110. Каго бог мілуе, таго й цар любуе. Ляцкий, 16. 111. Не харобруй, кошка, на прожку, круль ногу перашыбе. Ром., Зап., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

яніс
9 👁
 ◀  / 560  ▶