Там добра, дзе нас няма, а дзе мы будзем, там забрудзім. Сержп., 56. а) Там добра, дзе нас няма, а дзе мы будзем, усюдай папсуем. Булг., 176. б) Там харашо, дзе нас няма, а дзе мы пабудзем, там напаскудзім. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29. Там табе вароты пірагамі затканы. Tyszk., 428. На Падоллі пірагі на коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі. Янк., 58. Вар.: Fed., 209. На чужэй старане і жук мяса. Добр., Смол., 30. Вар.: А. Фядосік, 1959, Леп. 8.1.44; 1961, Кап. 13.9.5. а) У чужым краю і жук — мяса. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. На чужой старане і жук—мяса, і старую бабу маладзіцаю назавеш. Нос., 90. а) У чужом баку жук — мяса, баба — божы дар. Fed., 41, 290. б) На чужой старане і бабулька — божы дар. А. Гурскі, 1960, Сір. 8.1.48. Вар.: 1961, Калінк. 13.9.5; Добр., Смол., 30. На чужой старане і рак рыба. Fed., 290. Як тут не мёд, так там не піва. Fed., 187. Як тут не смятана, так там не сыроватка. Fed., 305. Што край, то абычай. Dybow., 18; Piełk., 308; Fed., 3; 1959, Глыб. 8.1.42. а) Што ні край, то свой звычай. 1961, Кап. 13.9.5. б) Дзе край, так і абычай. Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.50; Л. Ткачова, 1961, Мядз. 8.1.66; М. Грынблат, 1973, Асіп.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁