63. На чужыне паклонішся і баране. Pietk., 364. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5; Добр., Смол., 30.
64. Чужая старана — цёмны лес. Добр., Смол., 31.
65. На чужым месцы, што ў лесе. У. Іваноў, 1958, Мінск.
66. На чужым месцы, што ў полі. В. Раманчук, 1960, Капатк. 13.9.22.
67. Пры злой худабіне худа жыць на чужбіне. Нос., 137.
68. На чужой старане і на печы холадна. Янк. М., 121.
69. Чужая старана прыбавіць ума. Сах.
70. На чужыне і голуба варонаю назавуць. Янк. М., 107.
а) На чужой старане і сокала завуць варонай. Сцяшк., 600, Шчуч.
71. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Янк. М., 10.
72. З роднага краю і варона міла. Сах.
а) З роднага боку і варона мілая. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
73. Хоць у Арле, была б у дабрэ. Добр., Смол., 31.
74. Места здабыў — пра ўсё забыў. Абаб.
75. Там добра, дзе нас няма. Mien., 395; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3.
а) Усюду добра, дзе нас нет. Tyszk., 417. Вар.: Нос., 19; Дуб., 13.
б) Цікава там, дзе нас няма. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6.
76. Нідзе так, як там. Нос., 112.
110 👁