47. У чужым баку вочы па кулаку. Шейн, II, 482, Барыс. п.; Fed., 41. 48. Баліць мая галава, што чужая старана. Дуб., Нар., 19. 49. Чужбіна не грэець. Нос., Слоў., 701. 50. На чужыне, што на ражне. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. 51. З'ехаў на чужыну, як зваліўся ў дамавіну. Сцяшк., 592, Слон. 52. Не дай, доля, у прымах жыць і на чужыне загінуць. Янк., Дыял., I, 216, Глуск. 53. У чужом краю, як на пагарэллі. Fed., 151. 54. Чужына па шэрсці не гладзіць. Янк. М., 107. 55. На чужбіне жыць — па-сабачы выць. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 56. Лепей гніць у магіле, чым жыць у чужыне. Сцяшк., 597, Лід. 57. Жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 58. Чужбіна не родная матка: хлеба не дасць. Ляцкий, 58. 59. На чужыне і камар загіне. 1961, Кап. 13.9.5. 60. У чужым краі толькі вецер зжаліцца. 1961, Кап. 13.9.5. 61. На чужой старане і вясна не красна. Сах. 62. У чужой старонцы не так свеціць і сонца. М. Грынблат, 1973, Круп.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁