На радзіме i паміраць лягчэй. У. Іваноў, 1958, Мінск. а) У дамоўцы й паміраць смялей. Сержп., 58. 24. Прышоў паміраць на сваю лаўку, бо дома смялей. Сержп., 58. 25. На сваёй лаўцы i памерці добра. Сах. а) На сваёй лаўцы i ўмерць харашо. Нос., 87. 26. Дай, бог, на сваёй лаўцы памерці. Дуб., 14. 27. Дай, божа, i смерць, абы не пад плотам. Fed., 304. 28. Для ўсякай птушкі свае гняздо міла. У. Іваноў, 1958, Мінск. 29. Каждаму дразду [жаль] па свайму гнязду. Dybow., 12; Дуб., 10; Fed., 82; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. 30. Добрая птушка ў свае гняздо не брудзіць. Fed., 251. 31. Ліхая тая птушка, што ў свае гняздо паскудзіць. Fed., 251; Дразд. а) Дурная птушка свае гнёзда шмаруець. Нос., 39. 32. Дурная птушка свае гняздо не шануе. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. 33. Жыве кулік, дзе прывык, i кожны роднае балота хваліць. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 34. Кулік, дзе ты прывык? — А ў балоце. — Там жа мокра.— А мне там добра. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. 35. У сваёй нары i тхор добры. Янк. М., 23. 36. Дзе воўк радзіўся, там i куст міл. А. Гурскі, 1960, Кап. 8.1.58; Г. Барташэвіч, 1965, Пух. 8.1.99а.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁