в) Дарагі той куток, дзе завязалі пупок. Сцяшк., 587, Навагр. 10. Калі б не быў пуп закапаны тут, то жыў бы ў другім месцы. /. Лушчъщкая, 1960, Нясв. 8.1.52. 11. Дзе радзіўся, там усё добрае. М. Мельнічэнка, 1950, Г ом. 133.29. 12. Мілей свая хатка, як чужая веска. Дуб., 34; Сах. 13. Жынка як жынка, але лепш родна старынка. Д. Шыцік, 1961, Дувр. 13.9.6. 14. Нідзе так, як удому. Fed., 80. 15. Ля сонца цёпла, ля дома добра. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 16. Усюды добра, а дома лепей. Czeczot, 115; Dybów., 190; Fed., 80; Дуб., 62; I. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. а) Усюды добра, а дома лепш за усё. У. Іваноў, 1958, Мінск. 17. Нідзе не шукай лепшае спраткі ад свае хаткі. Сержп., 58. 18. Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 19. Лепей у сваіх людзях з голаду ўмерці, ніж у чужых людзях золата збіраць. Fed., 320. 20. Дома i салома ядома, а на чужыне i гарачы тук стыне. Сцяшк., 589, Шчуч. 21. Дамоўка не вораг: калі ні прыдзеш, заўсёды прыме. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. 22. Там мне добра, дзе я прывык. Сержп
16 👁