1220. Здарожышся, добра і адпачыць. Сержп., 122. 1221. Каб не еў ды не спаў, дак далёка б стаў. 1961, Брасл. 13.9.5. 1222. Хоць знябыліся, але здабыліся. Fed., 352. 1223. Паследні воз усягда первыварочаецца. Вас., 22. 1224. Ціха паедзеш — ліха нагоніш, хутка паедзеш — на ліха наскочыш. Сержп., 140. 1225. Паволі едзеш — далёка будзеш (станеш). Czeczot, 113; Дуб., 49. а) Паволі едучы, далей будзеш. Нос., 128. б) Цішы едзеш — далей будзеш (станеш). Нос., 180; Радч., 248; Дразд. в) Памалу едзеш — далей заедзеш. Piełk., 323. г) Памаленьку едзем, а далей станем. Fed., 128, 125. 1226. Прытка едзеш — голаву звернеш. Нос., 141. 1227. Павернешся крута — січас будзеш тута. Добр., Смол., 107. 1228. Далей паедзеш — скарэй у двары будзеш. Нос., 32. 1229. Пойдзеш нацянькі — згубіш дзянькі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Хто пойдзе нацянькі, той губляе дзянькі. В. Валетка, 1965, Слуцк, 13.10.2. б) Хто паехаў нацянькі, той паедзе тры дзянькі. Dybow., 192. в) Паедзеш нацянькі — будзеш ехаць тры дзянькі. К. Кабашнікаў, 1960, Нясв. 8.1.57; В. Іваноўская, 1963, Маладз. 8.1.83; Ю. Звярко, 1967, Іў. 13.10.5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁