Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пайшоў нацянькі — хадзіў тры дзянькі, a пайшоў цераз брод, дык хадзіў цэлы год. Мін.~Мал., 1970, 164, Уздз. 1231. Хто ходзіць нацянькі, той набівае ногі i траціць дзянькі. Ради., 176. a) Хто абездкамі едзець або нацянькі, той блудзіць i траціць дзянькі. Pietk., 372. 1232. Паедзеш нацянькі — вазьмі хлеба на тры дні. Дуб., 49. 1233. Увакруг адзін круг, a нацянькі бываець тры дзянькі. Дуб.у 1234. Хто напрамкі лятае, той дома не бывае. Сцяшк., 614г Зелье. 1235. Хто прасцікуе, той дома не начуе. Сержп., 186. а) Хто дарогу прастуе, той у дому не начуе. Dybów., 192; Fed., 75; С. Палікоўская, 1965, Воран. 13.10.1. Вар.: К. Кабашнікаў, 1960, Нясв. 8.1.57. б) Хто дарогу кружыць, ніколі не тужыць, а хто прастуе, удома не начуе. Fed., 75. 1236. Хто круг накладае, той на сваей падушцы голаў прыкладае. Fed., 153. 1237. Паедзеш напрасцень — прастаіш цэлы дзень. Дуб., 51. а) Як паедзеш у аб'езд, прыедзеш пад абед; а як паедзеш напрасцень, прастаіш цэлы дзень. Нос, 196. 1238. Напрамую толькі варона лятае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Прама варона лятае, ды дома не начуе. С. Маісеенкаг 1965, Жлоб. 13.3.25. б) Сарока напрамкі (напрасткі) лятае, ды дома ніколі не бывае. Ахрым., 51; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; Сцяшк.* 583, Ваўк. Вар.: Добр., Смол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 560  ▶