Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Здарожышся, добра i адпачыць. Сержп., 122. 1221. Каб не еў ды не спаў, дак далека б стаў. 1961, Брасл. 13.9.5. 1222. Хоць знябыліся, але здабыліся. Fed., 352. 1223. Паследні воз усягда первы варочаецца. Вас, 22. 1224. Ціха паедзеш — ліха нагоніш, хутка паедзеш — на ліха наскочыш. Сержп., 140. 1225. Паволі едзеш — далека будзеш (станет). Czeczot, 113; Луб., 49. а) Паволі едучы, далей будзеш. Нос, 128. б) Цішы едзеш — далей будзеш (станет). Нос, 180; Радч., 248; Дразд. в) Памалу едзеш — далей заедзеш. Piełk., 323. г) Памаленьку едзем, а далей станем. Fed., 128, 125. 1226. Прытка едзеш — голаву звернеш. Нос, 141. 1227. Павернешся крута — січас будзеш тута. Добр», Смол., 107. 1228. Далей паедзеш — скарэй у двары будзеш. Нос, 32. 1229. Пойдзеш нацянькі — згубіш дзянькі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Хто пойдзе нацянькі, той губляе дзянькі. В. Валетка, 1965, Слуцк, 13.10.2. б) Хто паехаў нацянькі, той паедзе тры дзянькі. Dybów., 192. в) Паедзеш нацянькі — будзеш ехаць тры дзянькі. К. Кабашнікаў, 1960, Нясв. 8.1.57; В. Іваноўская, 1963, Маладз. 8.1.83; Ю. Звярко, 1967, Іў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 560  ▶