Кажан ведае, калі выбіраецца, а не ведае, калі вернецца. Fed., 342. а) Знаем, калі выбіраемся з дому, a калі назад — бог ведае. Pietk., 399. 1207. Калі не ведаеш дарогі, не выязджай з дому. Fed., 76. 1208. Устань раней ды шагні далей. Ахрым., 56; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1209. Хто чхае, дарогу чуе. Fed., 65. 1210. У панядзелак работы не пачынай i v дарогу не выязджай. Fed., 219. 1211. Як ля napora, такая i дарога. Fed., 219. 1212. Калі сена без меры на возе, дык будзе бяда ў дарозе. Сержп., 87. 1213. I на гладкай дарозе прыпадак можа быць (стацца). Fed., 76. 1214. У дарозе ўсяляк трапіцца. Fed., 76. а) У дарозе ўсяк трапляецца. Сержп., 122. б) У дарожкі ўсякае случаецца: калі маць, калі мачаха. Добр., Смол., 31. 1215. У дарозе i бацька таварыш. Ром., Зап., I, 216. 1216. У дарозе пазнаеш прыяцеля. Сержп., 123. 1217. У дарозе ўсё добра пра запас. Сержп., 75. 1218. Сякера i матузок заўсёды прыгадзіцца ў дарозе. Pietk., 388. 1219. У дарозе не даспіш, не даясі. Сержп., 122. Ill
20 👁