Натрасешся, пакуль данясешся. Крэмнеў. 1191. Беражыся, баба, будзе тут ухаба. Ляцкий, 4. 1192. Скокам, бокам, павалокам. /. Суконкін, I960, Церах. 13.329. 1193. Сем вёрст да нябёс, i ўсё лесам. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; Г. Барташэвіч, 1969, Стол. 8.2.13. а) Будзе сем вёрст, шмат поля i кавалак лесу. Рапан., 213. 1194. Іголкай дарогу не мерыць. Ахрым., 34; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1195. 3 гары i свіння — рысачка. Сах. 1196. Па крывой дарозе ўпярод не відаць. Сах. 1197. Крывая дарога каля прамой смяецца. Сцяшк., 596, Ваўк. 1198. Красна дарога ездакамі. Ром., Зап., III, 222. 1199. Дарога не спіць. Fed., 75. 1200. Печка тучыць, а дарожка вучыць. Нос, 127. 1201. Дарога мучыць, але вучыць. Сержп., 122. 1202. Дарога дзяцей вучыць. Сержп., 123. 1203. Нізкі пералаз — усім дарога. Ляцкий, 25. 1204. Каму ў дарогу, таму пара. Fed., 76. 1205. Ведаем, калі з дому выбіраемся, да не ведаем, калі выберамся. Fed
10 👁