Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Прадай лошадзь i санкі — купіш з паўфунта смятанкі. «Кр.» 1179. Не запрогшы, не паедзеш. Fed., 350. 1180. Не запрогшы, не кажы: но! Дуб., 37а; Fed., 350. Вар.: Нос, 97; Pietk., 352. а) Не запрог, не паганяй. Fed., 350. 1181. Запрагай у дугу, а я па хамут пабягу. Fed., 84. 1182. Хвост да грыва — глядзець міла, a ў гразі хоць сам вязі. Добр., Смол., 51. 1183. Фурман добры, але коні не вязуць. Ляцкий, 52. 1184. Не ў том дзела, што кабыла бела, a ў том, што воза не вязець. Ром., Бел., I, 302. а) То не дзіва, што кабыла сіва, а то дзіва, што воза не вязе. Ром., Бел., I, 311. б) Не ў том сіла, што кабыла сіва, a ў том, што [воза] не цягне. Гильт., 293, Віл. п. Вар.: Нос., 95; Ляцкий, 24. в) Не ў том сіла, што кабыла сіва, a ў том, што добра цягне. Булг., 178. 1185. Калі не ідзець, дак i не вязець. Нос., 64. 1186. Трэба толькі сцебануць, то пацягне. Сержп., 19. 1187. Добрая дарога — карацейшы шлях. В. Санъко, 1969, Слуцк. 1188. Не конь вязе, а дарога. Л. Марчанка, 1960, Церах. 13.3.29, а) Не конь вязе, але дарога, не бог памагае, але пуга Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 149. 1189. Па пройдзенай дарозе легка ісці. С ах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 560  ▶