1206. Кажан ведае, калі выбіраецца, а не ведае, калі вернецца. Fed., 342.
а) Знаем, калі выбіраемся з дому, а калі назад — бог ведае. Pietk., 399.
1207. Калі не ведаеш дарогі, не выязджай з дому. Fed., 76.
1208. Устань раней ды шагні далей. Ахрым., 56; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1209. Хто чхае, дарогу чуе. Fed., 65.
1210. У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай. Fed., 219.
1211. Як ля парога, такая і дарога. Fed., 219.
1212. Калі сена без меры на возе, дык будзе бяда ў дарозе. Сержп., 87.
1213. І на гладкай дарозе прыпадак можа быць (стацца). Fed., 76.
1214. У дарозе ўсяляк трапіцца. Fed., 76.
а) У дарозе ўсяк трапляецца. Сержп., 122.
б) У дарожкі ўсякае случаецца: калі маць, калі мачаха. Добр., Смол., 31.
1215. У дарозе і бацька таварыш. Ром., Зап., I, 216.
1216. У дарозе пазнаеш прыяцеля. Сержп., 123.
1217. У дарозе ўсё добра пра запас. Сержп., 75.
1218. Сякера і матузок заўсёды прыгадзіцца ў дарозе. Pietk., 388.
1219. У дарозе не даспіш, не даясі. Сержп., 122.
93 👁