а) На кажусе просты баран, да сам сабе пан. Нос., 85; Дуб., 37а.
1094. Без кажуха бярэ скруха. Fed., 143.
1095. Кажух і сярмяга — мужыцкая павага. Дуб., 4.
а) Кажух, сярмяга — цэлая мужыцкая павага. Ляцкий, 16; Рапан., 46.
б) Хлеб да сярмяга — мужыцкая павага. Сержп., 17.
1096. Сярмяга — не знявага, а жупан — не пан. Сержп., 6.
а) Белая сярмяга — не знявага, а сіні жупан — не вялікі пан. Дуб., Нар., 12.
1097. Як ба не балахон, душа вон. Добр., Смол., 70.
1098. Свая сярмяжка не цяжка. Нос., 147; Pietk., 342; Мін.-Мал., 1974, 189, Пух.
а) Свая сярмяжка нікому не цяжка. Вар.: Czeczot, 114; Гильт., 289, Пруж. п.; 1961, Брасл. 13.9.5.
б) Свая сярмяжка не важка. Kolb., 473, Пін. п.; Сержп., 7.
1099. У кажуху ў лазні не мыюцца. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
1100. Шуба грэння не любіць. Нос., Слов., 123.
1101. Прышпіліў квятушку да кажушку — зрабілася цёпла. Ляцкий, 36.
1102. Блізшая сарочка, як кабат. Czeczot, 106; Mien., 396.
а) Кашуля бліжэй, чымсь кабат. Дуб., Нар., 26.
б) Бліжэй сарочка к целу, чымсі кабат. Нос., 6.
1103. Бліжэй кашуля, чым андарак. 1961, Брасл. 13.9.5.
85 👁