Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Якія штаны, такія падвязкі. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 1080. У чом у касцелі, у том у пасцелі. Fed., 140. 1081. У чом у гасціну, у том i загіну. Сержп., 25. 1082. I ў цэркаў i ў кабак усё адзін андарак. Нос, 54; Дуб., 25. 1083. У яго гэта i ў свёнткі, i ў пёнткі. Fed., 309. 1084. 3 чым у люльку, з тым i ў трунку. Нос, 159. а) 3 чым у калыбелку, з тым i ў магілку. Ром., Зап., Ill, 232. 1085. Працуеш, працуеш, а пахавацца няма ў чым. Ляцкий, 35; Жанч., 272. 1086. Па адзёжкі працягвай ножкі. Нос, 133; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. 1087. Лепша тоўстая сарочка, ніж годнае. Fed., 272. 1088. У тоненькай сарочачцы гуляй, гуляй да й хочацца; у зрэбнай, у прастой гуляй, гуляй, ды пастой. Ляцкий, 51. 1089. Чаравічкі з рагожы не баяцца марозу. /. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. 1090. Чабаткі з лабады не баяцца вады. /. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. 1091. Сапог не князь, абуй да ў гразь. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 1092. Не куй боты, бадай, не зносіш. Ляцкий, 30. 1093. На плячах просты баран, ды сам сабе пан. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 560  ▶