а) На кажусе просты баран, да сам сабе пан. Нос, 85; Луб., 37а. 1094. Без кажуха бярэ скруха. Fed., 143. 1095. Кажух i сярмяга — мужыцкая павага. Дуб,, 4. а) Кажух, сярмяга — цэлая мужыцкая павага. Ляцкий, 16; Рапан., 46. б) Хлеб да сярмяга — мужыцкая павага. Сержп., 17. 1096. Сярмяга — не знявага, а жупан — не пан. Сержп., 6. а) Белая сярмяга — не знявага, a сіні жупан — не вялікі пан. Дуб., Нар., 12. 1097. Як ба не балахон, душа вон. Добр., Смол., 70. 1098. Свая сярмяжка не цяжка. Нос, 147; Pietk., 342; Мін.-Мал., 1974, 189, Пух. а) Свая сярмяжка нікому не цяжка. Вар.: Czeczot, 114; Гилът., 289, Пруж. п.; 1961, Брасл. 13.9.5. б) Свая сярмяжка не важка. Kolb., 473, Пін. п.; Сержп., 7. 1099. У кажуху ў лазні не мыюцца. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 1100. Шуба грэння не любіць. Нос, Слов., 123. 1101. Прышпіліў квятушку да кажушку — зрабілася цёпла. Ляцкий, 36. 1102. Блізшая сарочка, як кабат. Czeczot, 106; Mien., 396. а) Кашуля бліжэй, чымсь кабат. Дуб., Нар., 26. б) Бліжэй сарочка к целу, чымсі кабат. Нос, 6. 1103. Бліжэй кашуля, чым андарак. 1961, Брасл
10 👁