Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Латка латку дзяржыць, нітка гвалту крычыць. В. Ганчаронак, I960, Відз. 13.926; Л. Царанкоу, 1960, Мінск 13.9.2. 1066. Полы дзярэ, а плечы латае. Fed., 237. 1067. Дзе кажушная латка, то як родная матка. Fed., 170. а) Кажушыная латка — родная матка. М. Гваздзёў, 1963. Рэч. 8.1.58; 3. Буднік, 1965t Гродз. 13.10.1. б) Дзе гавеча латка, то як родна матка. Fed., 106. 1068. Ніхто аўчынкі не кіне, што ўлетку, што ўзіме. Ляцкий, 29. 1069. Старое як ні закрапляй, a ўсе старыя дзіркі найдуцца, Нос, 156. 1070. Старое латай не латай, a дзіра на дзіры. Fed., 290. 1071. На табе i чэрці дзяруць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 1072. Дзярэцца, а яшчэ на новае не бярэцца. Fed., 95. а) Старое дзярэцца, а на новае не бярэцца. Fed., 290; Pietk., 343. б) Няхай дзярэцца да на новае бярэцца. Нос, 106. 1073. Новае не порыцца, добрае не валочыцца. Аяцкий, 29. 1074. Штаны новыя, толькі дзіркі старыя. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1075. Халявы дзіравы i падашоў не нашоў. Fed., 49. 1076. Лыкам сшыт, да пуцнёю падпяразан. Добр., Смол., 70. 1077. Боты новы, а пяты голы. Fed.f 41. 1078. Якое лыка, такія i лапці. A. Фядосік, 1959, Капатк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 560  ▶