1079. Якія штаны, такія падвязкі. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
1080. У чом у касцелі, у том у пасцелі. Fed., 140.
1081. У чом у гасціну, у том і загіну. Сержп., 25.
1082. І ў цэркаў і ў кабак усё адзін андарак. Нос., 54; Дуб., 25.
1083. У яго гэта і ў свёнткі, і ў пёнткі. Fed., 309.
1084. З чым у люльку, з тым і ў трунку. Нос., 159.
а) З чым у калыбелку, з тым і ў магілку. Ром., Зап., III, 232.
1085. Працуеш, працуеш, а пахавацца няма ў чым. Ляцкий, 35; Жанч., 272.
1086. Па адзёжкі працягвай ножкі. Нос., 133; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
1087. Лепша тоўстая сарочка, ніж годнае. Fed., 272.
1088. У тоненькай сарочачцы гуляй, гуляй да й хочацца; у зрэбнай, у прастой гуляй, гуляй, ды пастой. Ляцкий, 51.
1089. Чаравічкі з рагожы не баяцца марозу. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
1090. Чабаткі з лабады не баяцца вады. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
1091. Сапог не князь, абуй да ў гразь. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
1092. Не куй боты, бадай, не зносіш. Ляцкий, 30.
1093. На плячах просты баран, ды сам сабе пан. Сержп., 28.
87 👁