883. Калі ў рэшата цячэ, дык і няўмека спячэ. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. а) І няўмека спячэ, як з засека цячэ. Сцяшк., 593, Слон. б) Як мукі сцячэ, то й кошка напячэ. Fed., 190. в) І кошка бліноў напячэ, калі сала сцячэ. Fed., 149. г) І лісіца бліны пячэ, калі цеста на патэльню цячэ. Рапан., 45. д) І дурань бы пірагі спёк, каб мукі сцёк. Булг., 176. е) І дурань кашу зварыць, калі крупы ёсць. Рапан., 102. ж) Спякуць і дзеці, калі ёсць у клеці. Сержп., 78. з) Як ёсць кусок сала, то і дрозд наварыць удала. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 884. Абы лужа, то і качка прачка. Fed., 242; Рапан., 98. 885. Чаму не ўжываць, як ест адкуль браць. Fed., 324. 886. Ёй не робіць рука, але мука. Fed., 265. 887. Калі ў дзяжы падход, дак і ў печы рост. Нос., 63. 888. Наеўся, напіўся і царам зрабіўся. І. Курбека, 1961, Докш. 889. Як наеўся ды напіўся, дык і добранькім зрабіўся. Абаб. 890. Сыты палец шмаруе. Fed., 300. 891. І рыбу з'есці, і ў пакой сесці. Д. Зальцэвіч, 1963, Радун. 13.10.6а. 892. Кішка не люстра, што з'еў — не ўбачыш. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21. 893. Са скуры лупіцца і смаку не чуе. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁