Анно ёй птушынага малака нестае. Fed., 288. а) Аднаго толькі птушаччага малака хіба няма. Hoc., 119. 874. Год не ліхі: а чаго хлеб, а таго i пірагі. Сержп., 135. 875. Сягонні ў кошкі пірог. AHUM., 264. 876. Калі есць — жывату чэсць. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 877. Хто мае на рыбку, той мае i на перац. Fed., 267. а) Стала на рыбу, стане i на перац. Fed., 289. 878. Калі ёсць у мяшку, будзе i ў гаршку. Аяцкий, 16; Сержп., 76. 879. Як е скрыня, дык i свіння гаспадыня. A. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Калі мукі поўна скрыня, то i свіння гаспадыня. Dybów., 182. Вар.: Fed., 106, 308. б) Усякая гаспадыня, калі мукі поўна скрыня. Аяцкий, 51; Жанч., 228. в) Як мукі скрыня, так i мыш гаспадыня. Сцяшк., 617, Зелье. Вар.: A. Aic, 1968, Смарг. г) Як мукі скрыня, то i кошка гаспадыня. Fed., 106t 149. д) Кеды мукі поўна скрыня, то i Каська гаспадыня. Fed., 133. 880. Як ёсць над чым, то i свіння гаспадыня. У. Іваноў, 1958, Мінск. 881. I свіння была б гаспадынька, калі б была ужо рашчынка. I. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. 882. Як у гаспадыні мукі скрыня, то не загіне. /. Сцяпунін, 1968, Дзярж
12 👁