Калі ў рэшата цячэ, дык i няўмека спячэ. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13329. а) I няўмека спячэ, як з засека цячэ. Сцяшк., 593, Слон. б) Як мукі сцячэ, то й кошка напячэ. Fed., 190. в) I кошка бліноў напячэ, калі сала сцячэ. Fed., 149. г) I лісіца бліны пячэ, калі цеста на патэльню цячэ. Рапан., 45. д) I дурань бы пірагі спёк, каб мукі сцёк. Булг., 176. е) I дурань кашу зварыць, калі крупы ёсць. Рапан., 102. ж) Спякуць i дзеці, калі ёсць у клеці. Сержп., 78. з) Як ёсць кусок сала, то i дрозд наварыць удала. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 884. Абы лужа, то i качка прачка. Fed., 242; Рапан., 98. 885. Чаму не ўжываць, як ест адкуль браць. Fed., 324. 886. Ей не робіць рука, але мука. Fed., 265. 887. Калі ў дзяжы падход, дак i ў печы рост. Нос, 63. 888. Наеўся, напіўся i царам зрабіўся. /. Курбека, 1961, Докш. 889. Як наеўся ды напіўся, дык i добранькім зрабіўся. Абаб. 890. Сыты палец шмаруе. Fed., 300. 891. I рыбу з'есці, i ў пакой сесці. Д. Зальцэвіч, 1963, Радун. 13.10.6а. 892. Кішка не люстра, што з'еў — не ўбачыш. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21. 893. Ca скуры лупіцца i смаку не чуе. A. Царанкоў, 1960, Мінск
Дадатковыя словы
зесці, зеў
15 👁