Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Лой шкуру дзярэ. Pietk., 319. 895. Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай. Fed., 199. 896. Пераеў сыць, захацелася піць. Нос., 126; Дуб., 46. 897. Пад'еў пуп круп — i піць захацеў. /. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. 898. Па добрым кусе я й вады нап'юся. Нос, 129. Вар.: Fed., 159. а) Па ласым кусе i вады нап'юся. Шейн, II, 480, Пруж. п. б) Абы сласна пад'еў, то й вады нап'юся. Дуб., Нар., 2. 899. Пад'еўшы дабра, нап'ешся з вядра. Fed., 72. 900. Наладуеш добра брух, дык i жыццё — ух! 1961, Брасл. 13.9.5. 901. Яна як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Г. Барташэвіч, 1961, Мядз. 8.1.76. 902. Лепш няхай адрыгаецца, чымся рагоча ў жываце. Аяцкий, 19. 903. Лепі адрыгаючыся, чымсі паплёўваючы. Hoc, 75. 904. Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі. 1961, Кап. 13.9.5. 905. Дай кішцы волю — праясі i шчасце i долю. Л. Царанкоу, 1960, Рэч. 13.9.2. 906. Гарла ўсё пажарла. Fed., 97. 907. Рукі залатыя, да гарло ўсё пажарло. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, напешся, напюся, падеў, падеўшы
15 👁
 ◀  / 560  ▶