820. Галава свабодна і капуста салодка. Мат., 174.
821. Часам і буракі бываюць не дуракі. У. Іваноў, 1958, Мінск.
822. Аб адном гурку добр не будзеш. Мяц., 12, Слуцк.
823. З'еў агурка — цяпер ад ветру не павалюся. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
824. Кісялёва яда — да парогу хада. Нос., 61; Вас., т. 15; Fed., 144; Сержп., 37.
825. Па малаку ног не павалаку. Г. Барташэвіч, 1961, Віл. 8.1.67.
а) Аб малаку і ног не павалаку. А. Гурскі, 1960, Кап. 8.1.51. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
826. Аб адным малацэ косу не пацягнеш. Мяц., 12, Сен.
827. Малошная яда — да парогу хада. Ром., Бел., І, 301.
828. Як клёцкі ў малаку, то я па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два і годзе! Янк. М., 127.
829. Як з якім малаком, дак лепей з вадою. Мін.-Мал., 1970, 170, Уздз.
830. Не такое яшчэ дзіва, што малако сіва. Нос., 103.
831. Падой Лыску — ды ў міску. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29.
а) Падаіў Лыску, да й выліў у міску. Fed., 208.
832. Заварыўшы кашы, не жалей масла. Нос., 44.
833. Кашу маслам не сапсуеш (не папсуеш). Нос., 60; Fed., 139; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
87 👁