Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Лахман не адзежа, зацірка не ежа. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 807. Зацірка яда — да napory хада. М. Гайлік, 1966, Свісл. 13.1026. 808. Лапці не адзежа, а гуляш не ежа. М. Грынолат, 1960, Cip. 8.1.47. 809. Без капусты жываты пусты. Нос, 5; Сержп., 37. а) Без капусты трыбух пусты. Fed., 136. 810. Не зародзіць капуста — у жываце будзе пуста. Сержп., 25. 811. Калі ёсць гарох i капуста — у хаце не пуста. А. Аксамітаў, 1972, Докш. 812. Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты. «Звяэда», 21 кастрычніка 1969 г., М. Панасюк, Іван. 813. Без хлеба мужык сыты не будзе, без капусты боршч не жыве. Зах., 251. 814. Не гулялі, a нішчымную капусту сярбалі. Янк., 59. 815. Сем страў, ды ўсё капуста. Сцяшк., 608, Гродз. 816. Каўбаса — слава, а капуста — страва. Мат., 182, Слуцк. 817. Кажух не вата, капуста не гарбата. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. а) Што кажух, то не вата, а капуста не гарбата. У. Іваноў, 1958, Мінск. 818. Душа наша Хацім'я хочыць i капусты i бацвіння. Hoc, 40. 819. Луста да капуста — не будзець у жываце пуста. Нос, 74; Калянд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, хацімя
25 👁
 ◀  / 560  ▶