а) У гаспадыні хлеб не ўдаўся: пад скарынку кот схаваўся. Абаб.
б) Мой хлеб вельмі ўдаўся: пад скарынку кот схаваўся. В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1.
731. Хоць вяліка луста, ды ў сярэдзіне пуста. Ляцкий, 53.
732. Вялік пірог, да ў сярэдзіне плох. Нос, 13; Сах.
733. Шукаючы пірага, хлеб загубіў. Pietk., 314.
734. Хлеб не зяць — паглядзяць ды з'ядзяць. Ахрым., 57; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; С. Маісеенка, 1960, Жлоб. 13.3.25; В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Хлеб не зяць: які е, такі і з'ядзяць. Pietk., 361.
б) Хлеб не зяць: які спякуць, такі з'ядуць. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.
в) Хлеб не зяць — людзі з'ядзяць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
г) Хлеб не зяць — быстра з'ядзяць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
735. Хлеб не нявеста: які спячэцца, такі з'есца. І. Пазняк, 1965, Шчуч. 13.10.6; В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2; К. Кабашнікаў, 1963, Шчуч. 8.1.84.
а) Хлеб не нявеста: які ўдаецца, такі з'есца. Шырма, 206; А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3. Вар.: Сцяшк., 613, Шчуч.; В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1.
б) Хлеб не нявестка: які ўдаўся, такі з'есца. Fed., 52.
736. Хлеб не свякроўка: які ўдаўся, такі і лоўка. В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1.
а) Хлеб не свякроў, з'ядзім да пакроў. Сцяшк., 613, Шчуч.; К. Кабашнікаў, 1963, Шчуч. 8.1.84.
737. Хлеб не маці, не будзе касцей аб'ядаці. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.
88 👁