сваім хлебам i паабедаеш. Нос, Слов., 424. 715. Слова да слова, а хлеб да абеда. Л. Павецъева, 1967, Мсцісл. 8.1.107. 716. Латвей абысціся без мяса, як без хлеба. Fed., 53. 717. Без кавалка хлеба — кепская бяседа. Ляцкий, 5. 718. Як не стала хлеба, дык i нож не трэба. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. 719. Наеўся? — Дай кусок хлеба, дык скажу. С. Маісеенка. 1965, Жлоб. 13.3.25. 720. Пірагі пра пярод берагі, а хлеб еш. Нос, 127. 721. Еш пірагі, а хлеб упярод хавай. Булг., 177. 722. Пірага шукаеш, а хлеба не цурайся. Янк., Дыял., IIIt 165, Глуск. 723. Абы хлеб быў, нахлебнікі будуць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 724. Калі хлебна, так i ўедна. Нос, 66; Дуб., 30. 725. Калі станеш трэсца, то i хлеб больша есца. Нос, 65. 726. Калі гумно цячэ, то гаспадар з дому ўцячэ, a калі хлеб цячэ, то ён аладкі пячэ. Fed., 121. 727. Хлеб спорны, калі перапеч поўна печ. Сержп., 75. 728. Хлеб старанамі, а мёд астравамі. Piełk., 361. 729. Укрой — не ўдой. A. Aic, 1974, Смарг.; Дуб., 64. 730. От хлеб удаўся: пад скарынку кот схаваўся. Fed
15 👁