Цяслявы хлеб не жонка. Нос, 181. 739. Hi адной печкі хлеб адзін. Аним., 264. 740. Жывём, хлеб жуём. Fed., 368; Сержп., 68. 741. Хлеб еш да й другому давай. Fed., 52. а) Хлеб еш да й другому не шкадуй. Fed., 52. 742. Здзек над хлебам — грэх. Дуб., 21. 743. Хто носіць, той не просіць. Dybów., 192. а) Хто хлеб з сабой носе, той есці не просе. Ляцкий, 56. Вар.: Сержп., 75; Fed., 198. б) Хто з сабою носіць, тэй у другога не просіць. Нос, 178. 744. Хто ў торбе хлеба мае досыць, той яго не просіць. Fed., 53. а) Хто торбу носіць, той есці не просіць. A. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. б) Хто хлеб у кайстры носіць, той есці не просіць. Pietk., 361. 745. Хто есць хлеб з пушком, то не ходзіць з мяшком, а хто з сабою хлеб носіць, той хлеба ў нікога не просіць. Fed., 52. 746. Кашу вары густую, у дарогу бяры торбу не пустую. Сцяшк., 596, Іў. 747. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Fed., 53. 748. Хлеб у дарозе не важыць. Сержп., 75. 749. Каб не балелі ногі, бяры хлеб з сабой. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 750. Ідзеш на часок — бяры хлеба кусок. М. Бандарэнка, 1960, Mas
18 👁