652. Хлеб, соль і вада — первая яда. М. Грынблат, 1973, Асіп. 653. Пасля хлеба і солі тры часы волі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 654. Хлеб ды каша — то яда наша. Fed., 52. 655. Абы хлеба кусок, будзе пастушок. Fed., 223. 656. Работы да поту, а хлеба няма ў ахоту. Нос., 143; Fed., 255. 657. Хутчэй папросяць дзеці скарынкі, як сланінкі. Fed., 91. 658. Не папросяць дзеці сланінкі, але скарынкі. Fed, 91. 659. Галоднаму і лустка смашна. Сах. 660. Маліна то маліна, але каб хлеба скарына. Янк. М., 28. 661. Без солі не смачна, без хлеба не сытна. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 662. Падлі, бабка, баршчу, а я хлеба пайшчу. Нос., 129; Дуб., 47. 663. Колькі не думай, а лепш хлеба-солі не прыдумаеш. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 664. Еш хлеб куском, пі воду збанком. Fed., 53. 665. Не на тое пот пралівалі, каб з хлебам галадалі. Сержп., 37. 666. Тады нажыў хлеба, як зубоў няма. Fed., 54. 667. Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк. Dybow., 15; Fed., 53. Вар.: Dybow., 192; Fed., 52. 668. Хоць чоран хлеб, да свой. Сержп., 13.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁