Чужы хлеб смачнейшы. Fed., 53. 670. Адзін хлеб прыедліў. //ос, 118; Ссржп., 78. a) Адзін хлеб прыеўся. Fed., 52. 671. Адзін хлеб не прыедліў. Сержп., 78. 672. Не шкодзіць, што хлеб на хлеб находзіць. Сержп., 76. 673. Кій на кій шкодзіць, а хлеб на хлеб — не. Fed., 144. ўл а) Кій на кій вадзіць, а хлеб на хлеб не вадзіць. Нос, 1 Слов., 42. 674. Не трэба праз хлеб хлеба шукаць. Fed., 53. 675. Хлеб не б'ецца. Нос, 172. 676. Хлеб за брухам не ходзіць. A. Ліс, 1957, Мі'ер. 617. Наш хлеб не жуюць — няхай жывуць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 678. Хлеба не перажывеш, не пераясі i вады не перап'еш. Pietk., 360. 679. Хлеб не перамесіш, a кісель не пераварыш. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 680. Пакуль кеп, патуль хлеб. Tyszk., 430. 681. Пры хлебе й квас трывал. Сержп., 75. 682. Есць хлеб — соку няма; ёсць сок — хлеба няма. Dybów., 9. а) Век пражыла, хлеба з сокам не ела; хлеб ёсць — соку няма, сок ёсць — хлеба няма. Сцяшк., 583, Навагр. 683. Ёсць хлеб — солі няма, соль ёсць — хлеба няма. Fed
Дадатковыя словы
бецца, міер, перапеш, ііос
9 👁