Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Хлеб, соль i вада — первая яда. М. Грынолат, 1913, Асіпу 653. Пасля хлеба i солі тры часы волі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13329. 654. Хлеб ды каша — то яда наша. Fed., 52. 655. Абы хлеба кусок, будзе пастушок. Fed., 223. 656. Работы да поту, а хлеба няма ў ахоту. Нос., 143; Fed., 255. 657. Хутчэй папросяць дзеці скарынкі, як сланінкі. Fed., 91. 658. Не папросяць дзеці сланінкі, але скарынкі. Fed, 91. 659. Галоднаму i лустка смашна. Сах. 660. Маліна то маліна, але каб хлеба скарына. Янк. М., 28. 661. Без солі не смачна, без хлеба не сытна. С. Клачко, 1966, БЖаш. 13.3.29. 662. Падлі, бабка, баршчу, а я хлеба пайшчу. Нос., 129; Дуб., 47. 663. Колькі не думай, а лепш хлеба-солі не прыдумаеш. С. Клачко, 1966, БЖаш. 13.3.29. 664. Еш хлеб куском, ni воду збанком. Fed., 53. 665. Не на тое пот пралівалі, каб з хлебам галадалі. Сержп., 37. 666. Тады нажыў хлеба, як зубоў няма. Fed., 54. 667. Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк. Dybów., 15; Fed., 53. Вар.: Dybów., 192; Fed., 52. 668. Хоць чоран хлеб, да свой. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
16 👁
 ◀  / 560  ▶