Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Не вялікая бяда, калі хлеб да вада. Нос, 93. 642. Хоць з вадою, было бы не з бядою. Нос, 174. Вар.: Сержп., 55; Fed., 26. а) Хлеб з вадою, але не з бядою. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. б) Еш хлеб з вадою, абы не з бядою. Fed., 53, 54. в) Лепш хлеб з вадою, як з бядою. Fed., 53; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. г) Лепш хлеб з вадою, чым пірог з бядою. Сержп., 23. Вар.: Ром., Зап., III, 223. 643. Часам з квасам, а парой з вадой, ці то з бядой. Сцяшк., 615, Мд. 644. Калі бядуеш, больша хлеба зжуеш. Ляцкий, 16. 645. Хлеб i соль — то ўся праўда. Piełk., 361. 646. Хлеб i соль — найлепшая закраса. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 647. Солі ды хлеба — больш нічога не трэба. Сержп., 79; Ляцкий, 42. 648. Ад хлеба, ад солі галова не заболі. Ром., Мат., 83. 649. Хлеб да вада — уся наша яда. Ляцкий, 53. 650. Хлеб i вада — мужыкова яда. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6. 651. Хлеб да вада — маладзецкая яда. Нос, 172. а) Хлеб, соль i вада — маладзецкая яда. Piełk., 372; А. Кулакова, 1956, Раг. 13.3.29; Г. Прытычанка, 1960, Карм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 560  ▶