Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Тошчаму жывату i пушынка па нутру. Hoc, 164. 629. Галоднаму i пушынка (пушнінка) — малінка. Hoc, 26; Сержп., 37. 630. He спіцца, калі хлябок сніцца. М. Грынолат, 1970, Ааг. 631. Галоднаму асцюлькі (асцюкі) не колюцца. Hoc, 26; Дуб., 11; «Зорка»; Янк. М., 30. 632. Галодныя зубы асцюкоў не чуюць. Fed., 360. 633. I ў хлебе ёсць мякіна. Сержп., 53. 634. 3 мякінай лёгка хадзіць, ды цяжка ногі валачыць. Ляцкии, 13. 635. Ух, ела баба пух, а дзед мякіну; еш, баба, еш, я цябе не пакіну. Крэмнеў. 636. Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш. Нос, 40. ЬУІ. Мякіна пушыць, а чысты хлеб сушыць. //ос, 82.. 638. Хоць чорная папа, ды поўная лапа. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 639. Хлеб дае рогі, а голад ногі. Дуб., Нар., 1. 640. Хлеб i вада — няма галада. Fed., 52. а) Калі есць хлеб да вада, нету галада. Нос, 63; Fed., 53. б) Хлеб, соль i вада, то няма галада. Булг., 177. 641. Калі есць хлеб i вада, то не бяда. Czeczot, 110; Шпил., 182; Dybów., 10. а) Пакуль ёсць хлеб ды вада — гэта не бяда. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Сах. Вар.: Зах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, кйй, ііос
14 👁
 ◀  / 560  ▶